Варажылі, адгадвалі, каштавалі. Супрацоўнікі Лідскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа наведалі парк гісторыі “Сула” з падтрымкай прафсаюза.

Калегі Лідскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа адпачылі ў выхадны летні дзень усе разам. Для гэтага была арганізавана экскурсія ў парк гісторыі “Сула”. Супрацоўнікі каледжа прынялі актыўны ўдзел на кожнай з прапанаваных пляцовак. З задавальненнем вызначалі самага меткага, паўдзельнічалі ў тэатралізаванай варажбе. Асобую цікавасць вызвалі аповяды ганчара і каваля пра тэхналогію вырабаў з гліны і жалеза. Падрабязна музейныя супрацоўнікі расказалі і пра адукацыю беларусаў. Экскурсія адбылася, дзякуючы падтрымцы Лідскай районнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Усе калегі атрымалі асалоду ад паездкі і адзначылі яе карысць.
Ольга Купрашевич