Свята першага снапа “Зажынкі-2023”

Радзі, Божа жыта на другое лета! На другое лета лепшае за гэта! На полі снапамі, у гумне тарпамі! Радзі, Божа!
Сёння ў Лідскім раёне адбылося раённае свята першага снапа “Зажынкі-2023”. Творчыя калектывы Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці распачалі свята традыцыйнай абрадавай дзеяй. Высока над полем дзяржаўнай гаспадаркі “Ёдкі-агра” паляцела жніўная песня, якая натхніла хлебаробаў на плённую працу і пачатак жніва.