ГУДСКАМУ ГАРМОНІКУ—35

Любоў да песні, невычэрпная энергія, пастаяннае імкненне да дасканаласці – вось што дапамагае народнаму ансамблю народнай музыкі «Гудскі гармонік» ужо 35 гадоў весці актыўную канцэртную дзейнасць і радаваць гледачоў сваімі выступленнямі, працягваючы традыцыі вакальна-інструментальнага мастацтва.

35 гадоў творчасці, новых цікавых канцэртных праграм, захопленых водгукаў гледачоў і прыхільнікаў, аншлагавых залаў – гэта вынік вялікай і карпатлівай працы ўсяго творчага калектыву.

Святочнае мерапрыемства пройдзе ў зале Гудскага цэнтра творчасці і вольнага часу.

Падрыхтаваная калектывам творчая праграма будзе напоўнена любоўю да роднага краю і парадуе слухачоў любога ўзросту.

За гады існавання ансамбль набыў мноства сяброў, таму ў гэты вечар ад iх на сцэне прагучаць творчыя прывітанні і віншаванні ў адрас калектыву-юбіляра.

Юбілейны канцэрт “Гудскага гармоніка” адбудзецца 23 ліпеня ў 14:00 у Гудскім цэнтры творчасці і вольнага часу (Лідскі раён, аг. Гуды, вул. Цэнтральная, 4).