Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” адзначыў свой 35-гадовы юбілей!

Шчырая атмасфера, апладысменты слухачоў, удзячнасць калег, віншаванні сяброў, заслужаныя ўзнагароды – колькі шчырасці і кранальных момантаў было на свяце!

Віншуем яшчэ раз “брэнд” дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” – ансамбль ” Гудскі гармонік” з юбілейнай датай, і няхай заўсёды шчыра і гучна спявае і грае “Гудскі гармонік”!