8 ліпеня Ліда адзначыць народнае свята Купалле. Галоўная лакацыя – замкавая пляцоўка.

У 19.00 тут пачнецца раённае свята “Каля замка на Купалу”. Будуць ладзіцца народныя гульні, пошук папараць-кветкі, майстар-класы па вырабе купальскіх вянкоў, дзявочыя варожбы на вянках і зеляніне, карагоды вакол вогнішча.

Рыхтуецца і багатая канцэртная праграма з удзелам лепшых творчых калектываў Лідчыны і эка-дэфіле “Купальская прыгажуня” Сапраўдным упрыгожваннем свята стане канцэрт тэатра цыганскай песні і танца “Жемчуга”, г.Мінск.

Бліжэй да поўначы, у 22.00, Лідскі замак пакліча моладзь на дыскатэку “КUPALLE.BY”