Майстры Лідскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры паспяхова прынялі ўдзел у фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет» у г.Мінску


На свяце сваё майстэрства дэманстравала народны майстар Рэспублікі Беларусь Валянціна Сільвановіч, адна з носьбітаў традыцыі белаўзорыстага ткацтва Панямоння, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Сваю калекцыю карунак, вывязаных шыдэлкам па аўтэнтычных узорах з этнакалекцыі аддзела раместваў і традыцыйнай культуры, прадставіла Марыя Шылкоўская.